33booksforanotherbelarus 33booksforanotherbelarus

Пра нас

Гэты праект быў ініцыяваны Ірынай Герасімовіч і рэалізуецца ёю сумесна з Сільвіяй Засэ і Лукасам Бэрфусам.

Ірына Герасімовіч — перакладчыца і літаратуразнаўца. У яе перакладзе на беларускую мову выходзілі творы Лукаса Бэрфуса, Георга Бюхнера, Монікі Рынк, Норы Гомрынгер, Мэхдзі Марадпура, Ёнаса Люшэра, Міхаэля Кёльмаера, Франца Холера, Франца Кафкі. Яна таксама рыхтуе літаратурныя тэксты для тэатра, выступае куратаркай праектаў у сферы выяўленчых мастацтваў. Сябра Нямецкай акадэміі мовы і літаратуры. З 2021 года працуе над доктарскай дысертацыяй на кафедры славістыкі Цюрыхскага ўніверсітэта ў рамках праекта «Мастацтва і дэзінфармацыя» Швейцарскага нацыянальнага навуковага фонду (SNF).

Сільвія Засэ — прафесарка славянскага літаратуразнаўства ў Цюрыхскім універсітэце. Сузаснавальніца Цэнтра мастацтваў і тэорыі культуры (ZKK), сябра рэдкалегіі праектаў novinki і Geschichte der Gegenwart. Найноўшыя публікацыі: – Artists & Agents. Performancekunst und Geheimdienste («Мастакі і агенты. Мастацтва перформансу і сакрэтныя службы»), выдавецтва spector (Лейпцыг), 2019 (разам з Катай Краснахаркаі); – Verkehrungen ins Gegenteil. Über Subversion als Machttechnik, («Перетвараючы ў процілегласць. Падрыў як тэхніка ўлады»), выдавецтва Matthes & Seitz (Берлін), 2023; – Subversive Affirmation. Kritik der Kritik revisited («Падрыўная афірмацыя. Крытыка крытыкі: новы погляд»), выдавецтва diaphanes (Цюрых, Берлін), 2023 (выйдзе ўвосень).

Лукас Бэрфус — драматург, аўтар раманаў і эсэ. Яго п’есы ставяцца ў тэатрах ва ўсім свеце, раманы перакладзены на дваццаць моў. Сябра Нямецкай акадэміі мовы і літаратуры. Жыве ў Цюрыху. Лаўрэат Берлінскай літаратурнай прэміі (2013), Швейцарскай кніжнай прэміі (за раман «Каала», 2014), прэміі імя Нікаласа Борна (2015) ды інш. Кніга Hagard («Валачашчы») увайшла ў кароткі спіс прэтэндэнтаў на прэмію Лейпцыгскага кніжнага кірмашу. У 2019 годзе Лукас Бэрфус быў адзначаны прэміяй імя Георга Бюхнера. Найноўшая публікацыя — раман Die Krume Brot («Крошка хлеба»), выдавецтва Rowohlt (Гамбург), 2023.

Над праектам працуюць таксама студэнткі Наніна Граф і Лія Штайгер.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы Аддзялення славістыкі Цюрыхскага ўніверсітэта.

11.06.2023

Кантакт

info@33booksforanotherbelarus.ch

Рассылка