33booksforanotherbelarus 33booksforanotherbelarus

Слоўнік вайны

Аўтар

Астап Слівінскі

Пра кнігу

**Слоўнік вайны **

Пасля пачатку маштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ўкраінскі паэт і перакладчык Астап Слівінскі вырашыў «пазычыць свой голас» людзям, якія дзляцца з ім сваім перажываннем вайны. Шматлікія галасы, дыстыляваныя сродкамі Астапавай паэтыкі, робяць спробу апісання прасторы досведу, які вельмі цяжка зафіксаваць і перадаць. Падхапіўшы ідэю польскага паэта Чэслава Мілаша, што ў 1943 годзе напісаў у акупаванай нацыстамі Варшаве лірычны цыкл пад назвай Świat («Свет»), большасць вершаў у якім — тлумачэнні простых слоў, Астап Слівінскі таксама адсочвае зрухі ў значэннях слоў, выкліканыя вайной. «Некаторыя значэнні прытупляюцца, і іх трэба вастрыць, як нож на бруску. Другія, наадварот, робяцца такімі вострымі, што на іх няможна глядзець. Некаторыя словы наогул адміраюць і ападаюць. Іншыя вынырваюць з нейкага мінулага і пачынаюць зноў нешта значыць, становяцца важнымі», — піша аўтар пра свой «Слоўнік вайны».

Пра аўтара

Астап Слівінскі нарадзіўся ў 1978 годзе ў Львове, там жа атрымаў вышэйшую адукацыю і жыве цяпер. Лірычны паэт, дацэнт Львоўскага ўніверсітэта. У 2007 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю аб феномене цішыні ў літаратуры, рэдактар польска-ўкраінска-нямецкага літаратурнага часопіса «Radar», укладальнік анталогіі сучаснай украінскай і беларускай літаратуры, піша для розных перыядычных выданняў і ўдзельнічае ў міждысцыплінарных мастацкіх праектах. За сваю паэтычную творчасць Слівінскі быў неаднаразова адзначаны прэміямі, у 2007 годзе атрымаў стыпендыю Літаратурнага калоквіума Берліна, у 2011 быў запрошаны ў пісьменніцкую рэзідэнцыю quartier21/MQ у Вене.

Пра выдаўца

«Галіяфы» — незалежнае выдавецтва, заснаванае ў 2007 годзе. 16 красавіка 2022 года дзейнасць выдавецтва была прыпыненая Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Выдавецтва «Галіяфы» цягам 15 гадоў выпускала кнігі сучасных беларускамоўных аўтараў, якія не падтрымліваліся дзяржавай. Творы гэтых аўтараў ініцыявалі творчыя працэсы ў краіне, спрыялі захаванню і развіццю беларускай літаратурнай мовы. Сярод аўтараў, кнігі якіх выдавалі «Галіяфы», — пісьменнікі, што сёння вызначаюць дыскурс аб Беларусі ў нямецкамоўных краінах: Валянцін Акудовіч, Альгерд Бахарэвіч, Вольга Гапеева, Юля Цімафеева.
Кнігі «Галіяфаў» неаднаразова адзначаліся беларускімі недзяржаўнымі літаратурнымі прэміямі, у тым ліку двойчы прэміяй «Кніга году».

Перакладчыкі

Пераклад: Ірына Герасімовіч

Ірына Герасімовіч нарадзілася ў 1978 годзе ў Мінску і з 2009 года займаецца пісьмовым перакладам як фрылансерка. У яе перакладзе на беларускую мову выйшлі творы Лукаса Бэрфуса, Георга Бюхнера, Норы Гомрынгер, Франца Кафкі, Міхаэля Кёльмаера, Ёнаса Люшэра, Мэхдзі Марадпура, Монікі Рынк, Франца Холера. Таксама рыхтуе літаратурныя тэксты для тэатра і выступае куратаркай праектаў у сферы выяўленчых мастацтваў, сябра Нямецкай акадэміі мовы і літаратуры. З 2021 года працуе над доктарскай дысертацыяй на кафедры славістыкі Цюрыхскага ўніверсітэта ў рамках праекта «Мастацтва і дэзінфармацыя», які падтрымліваецца Швейцарскім нацыянальным навуковым фондам.

Прэса і водгукі чытачоў

Нямецкамоўнае выданне выйшла пад назвай Wörter im Krieg («Словы ў вайну») у выдавецтве edition.FOTOtapeta, якое ў супрацоўніцтве з выдавецтвам «Галіяфы» рыхтуе і выданне перакладу на нямецкую мову.