Павал Касцюкевіч
Гісторыка-культурны бардэль адваката Веліноўскага
Мінскі студэнт Зянон Пашталенка знаходзіць працу ў таямнічай амбасадзе Старажытнай Грэцыі ў Рэспубліцы Беларусь, дзе трапляе ў вір галавакружных падзей і загадкавых персанажаў. Новы раман Паўла Касцюкевіча накідвае карціну мінскага культурнага жыцця ў «шчаслівым» дзесяцігоддзі — з 2010 па 2020 год, паралельна падсвятляючы агульную атмасферу, што панавала ў тыя гады ў беларускай сталіцы. Апроч таго, у кнізе робіцца спроба зразумець рэвалюцыю 2020 года, якая аказваецца для большасці ўдзельніц і ўдзельнікаў сюжэтных падзей цалкам нечаканай.
Павал Касцюкевіч — пісьменнік і перакладчык з іўрыта і англійскай на беларускую мову. Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску. Гадаваўся ў мінскім мікрараёне Зялёны Луг, пазней у раёне кінастудыі «Беларусьфільм». У час навучання ва ўніверсітэце правёў некалькі год у Ізраілі, у 2008 годзе вярнуўся ў родны горад. У 2012 стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».
Беларускае выдавецтва: «Логвінаў»
Выдавец пакуль не вызначаны.